У Стакгольме прайшоў пікет у падтрымку Бяляцкага

2012 2012-02-01T08:12:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/2fab05f7-0f87-4894-996d-289f1b1686af_w640_r1_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля беларускай амбасады ў Стакгольме 31 студзеня  прайшоў пікет у падтрымку праваабаронцы Алеся Бяляцкага і іншых беларускіх палітвязняў. Шведзкая праваабарончая арганізацыя Östgruppen ладзіла акцыю сумесна з арганізацыямі Civil Rights Defenders, шведзкай філіяц Міжнароднай амністыі, Шведскім саюзам пісьменнікаў і KIC.
 
Удзельнікі акцыі патрабавалі неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў у Беларусі. Сярод выступоўцаў былі дэпутат швэдскага парламента Хрысціян Хольм,  намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч, які знаходіцца ў Швэцыі па запрашэнні Östgruppen, швэдзкая праваабаронца Сафія Угла.
 
У сваім выступе дырэктар Östgruppen Сафія Угла між іншым гаварыла пра сённяшнюю цяжкую сітуацыю для беларускіх праваабаронцаў:
 - Ёсць у Беларусі зараз моцны ціск з боку уладаў на незалежную грамадзянскую супольнасць. Але змаганне за свабоду і правы чалавека працягваецца, і я ўпэўнена, што гэтае змаганне будзе паспяховым.



Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international