Выдавецкі дом "Intex-press" у Баранавічах сутыкнуўся з праблемай распаўсюду свайго аднайменнага выдання.

2003 2003-06-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выдавецкі дом "Intex-press" у Баранавічах нечакана сутыкнуўся з праблемай распаўсюду чарговага, 23-га, нумару свайго аднайменнага выдання. За 5 дзён (з 5-га да 10-га чэрвеня) газету "Intex-press" адмовіліся прадаваць 12 гандлёвых кропак, з якімі ў рэдакцыі былі падпісаныя адпаведныя дамовы.
Сярод установаў, якія адмовіліся распаўсюджваць газету, ёсць як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя гандлёвыя кропкі. Тлумачыць прычыны свайго раптоўнага рашэння яны, як правіла, адмаўляюцца. Па неафіцыйных звестках, з гарадскога выканаўчага камітэта паступіла тэлефоннае распараджэнне з пагрозай стварыць перашкоды пры перарэгістрацыі прыватных прадпрыемстваў, калі тыя будуць і далей распаўсюджваць газету. У некаторых выпадках канфлікт паміж распаўсюднікамі і газетай удалося залагодзіць, бо паводле закону падпісанты дамовы павінны папярэдзіць пра яе скасаванне не менш як за месяц.
Газета "Intex-press" выдаецца ў Баранавічах накладам 15.500 асобнікаў: гэта больш, чым у дзяржаўнай раённай газеты"Наш край". У выніку нечаканага канфлікту рэдакцыі не ўдалося рэалізаваць каля 500 асобнікаў выдання, кожны з якіх каштуе 400 рублёў; такім чынам, на страты рэдакцыі ўжо склалі каля 200 тысяч рублёў. Па падліках генеральнага дырэктара выдавецкага дома Уладзіміра Янукевіча, калі гандлёвыя кропкі і надалей будуць адмаўляцца прымаць выданне на распаўсюд, нерэалізаваным можа застацца да 48% накладу газеты. Калі ў бліжэйшы час выправіць сітуацыю не атрымаецца, У. Янукевіч збіраецца звярнуцца ў суд. Пакуль жа рэдакцыя рыхтуе да выпуску чарговы нумар "Intex-press", які мае пабачыць свет 12-га чэрвеня.
БАЖ

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international