Дзмітрыю Бандарэнку зрабілі больш жорсткімі ўмовы ўтрымання

2012 2012-01-30T12:23:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Дзмітрыю Бандарэнку, каардынатару грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", даверанай асобе кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэя Саннікава, зрабілі больш жорсткімі ўмовы ўтрымання ў папраўчай калоніі Магілёва № 15.

Як паведаміла БелаПАН жонка зняволенага Вольга Бандарэнка, пра гэта Дзмітрый паведаміў ёй у тэлефоннай размове 29 студзеня.

Бандарэнка, у прыватнасці, паведаміў, што з 30 студзеня яму забаронена карыстацца мыліцай, на якую ён абапіраўся пры хадзьбе. "Яму не дазволены зручны мяккі абутак, які я яму перадавала, — паведаміла жонка палітыка. — Зараз ён павінен будзе нахіляцца для таго, каб надзяваць цвёрдыя турэмныя чаравікі. Забаронена днём ляжаць — ён павінен выходзіць на паверку на пляц, хадзіць у страі. Яму прадпісаны лёгкія віды работ".

Паводле слоў Вольгі, яна "не можа ўявіць", як яе муж будзе хадзіць у страі, "паколькі нават па лесвіцы ён спускаўся з асцярожнасцю". "Як ён будзе на марозе стаяць? Холад для пазваночніка і суставаў смяртэльны. Не магу ўявіць, якія работы ён можа выконваць, паколькі ён не можа рэзка паварочвацца, яму нельга падымаць цяжкія рэчы, седзячы працаваць ён таксама не можа. Нават падчас нашага спаткання ён некалькі разоў уставаў — яму цяжка сядзець. Чаму яго перавялі на такі рэжым? У яго ж не было ніводнага спагнання", — кажа жонка зняволенага.

На наступным тыдні Вольга Бандарэнка планавала адвезці мужу ў калонію перадачу. "Але Дзмітрый вельмі скептычна да гэтага паставіўся: сказаў, што перадачу могуць не прыняць, паколькі за тыдзень ён можа атрымаць столькі спагнанняў за тое, што фізічна не зможа выканаць тое ці іншае правіла, што яго гэтай перадачы пазбавяць", — сказала яна.

Паводле слоў Вольгі, прашэння аб памілаванні на імя Лукашэнкі яе муж не пісаў, але цікавіўся, як бы яна паставілася да такога кроку.

Дзмітрый Бандарэнка асуджаны на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Адразу пасля арышту ў снежні мінулага года ў Бандарэнкі абвастрыліся хранічныя захворванні, у ліпені яму была зроблена аперацыя на пазваночніку ў 5-й клінічнай бальніцы Мінска.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international