Найстарэйшая творчая арганізацыя краіны - Саюз беларускіх пісьменьнікаў - выселены з Дома літаратараў

2006 2006-09-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 жніўня ў будынак былога Дома літаратара прыйшлі судовыя выканаўцы, каб пачаць працэдуру высяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў у адпаведнасьці з вырашэньнем гаспадарчага суду Менску. Як паведаміла радыё Свабода, перамовы старшыні саюзу Алеся Пашкевіча са старшынём упраўленьня справаў Адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандрам Кулішковым выніку не далі. Пісьменьнікам было загадана пакінуць памяшканьне і адмоўлена ў арэндзе нават невялічкага пакойчыку ў Доме літаратара. Такім чынам , пісьменьнікі вымушаныя аддаць ГУ Упраўленьня адміністрацыі Прэзідэнта нават мемарыяльнагы пакой Максіма Танка.
У гэты ж дзень сваё апошняе паседжаньне ў памяшканьні на Фрунзэ, 5 правялі сябры рады СБП, на якім было вырашана правесьці чарговы зьезд Саюзу пісьменьнікаў на пачатку кастрычніка. Таксама былі зацьверджаны зьмены і дапаўненьні ў статут.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international