Мікалай Аўтуховіч на этапе

2012 2012-01-26T12:42:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На імя галоўнага рэдактара “Новага часу” прыйшоў ліст ад палітзняволенага Мікалая Аўтуховіча. Ён датаваны 19 студзеня, а поштай дастаўлены 23 студзеня.

Ужо гэта ўспрымаюцца як факт у чымсьці нават суцяшальны. Значыць, Мікалай жывы і адносна здаровы пасля тых цяжкіх выпрабаванняў, што абрынула на яго адміністрацыя калоніі апошнім часам. Адмянілі спатканне з жонкай, на месяц перавялі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), урэшце асудзілі яшчэ раз і змянілі ўмовы ўтрымання на больш жорсткія — з калоніі ў турму. Вязень сумлення не зламаўся, трымаецца з гонарам.
 
У сваім лісце Мікалай Аўтуховіч дзякуе ўсім за падтрымку, а рэдакцыю за газету, якую просіць пераадрасаваць з наступнага нумару ў гродзенскую турму. “21 студзеня, — паведамляе ён, — этап, і дзесьці праз тыдзень павінен быць на месцы”.

Тое, што газета даходзіла да Мікалая ў калонію, таксама добрая навіна, асабліва з улікам таго, што з дастаўкай газет (асабліва незалежных), гэтак жа, як і лістоў, палітвязням у месцы іх зняволення наглядаецца шмат незразумелага. Далёка не ўсе палітвязні і далёка не заўсёды іх атрымліваюць, нярэдка ўзнікаюць перапынкі па часе, многія нумары газеты адміністрацыя вяртае ў рэдакцыю.

На “Новы час”, у прыватнасці, падпісаны ўсе палітвязні, аднак рэдакцыя атрымала зварот усіх нумароў са шклоўскай калоніі №7, адрасаваных Мікалаю Статкевічу, вярталіся нумары, што дасылаліся Яўгену Васьковічу ў магілёўскую турму №4, Арцёму Пракапенку зноў жа ў шклоўскую калонію №7, Зміцеру Дашкевічу ў калонія №9 у Горках.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international