Учора ў Магілёве быў затрыманы Анатоль Лябедзька

2006 2006-08-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 жніўня ў Магілёве ля сядзібы абласной арганізацыі АГП была затрыманая машына старшыні Абяднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. Паўтары гадзіны Анатоль Лябедзька і ягоны намесьнік у партыі Ігар Шынкарык знаходзіліся ў апорным пункце.
У размове з Радыё Свабода кіраўнік магілёўскай арганізацыі АГП Уладзімер Шанцаў паведаміў, што ў Магілёве Анатоль Лябедзька сутыкнуўся зь перашкодамі. Лябедзьку не ўдалося сустрэцца з палітвязьнем Артурам Фінькевічам  за гадзіну да прызначанай сустрэчы Фінькевіча вывезьлі ў невядомае месца.
Не ўдалося старшыню АГП трапіць і ў будынак Ленінскага раённага суду Магілёва, дзе ён зьбіраўся атрымаць пастанову суду, паводле якой яго ў часе перадвыбарчай кампаніі пакаралі на 50 базавых велічыняў, палічыўшы вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу.
Паводле Ўладзімера Шанцава, сакратарка суду сама вынесла пастанову і, не праверыўшы асобы, уручыла яе Анатолю Лябедзьку, адразу ж выправоджваючы таго за парог.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international