Прысуд Бяляцкаму пакінулі бязь зьмены

2012 2012-01-24T22:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі падчас суду

Алесь Бяляцкі падчас суду

12.10 Прысуд Бяляцкаму пакінулі бязь зьмены, а касацыйную скаргу – без задавальненьня.

10.45 У судзе перапынак. Судзьдзі пайшлі выносіць рашэньне. Да гэтага выступіў пракурор Кірыл Чубкавец. Ён назваў ранейшы прысуд Бяляцкаму справядлівым. Ён заявіў, што віна Бяляцкага даказаная, і што пакараньне трэба пакінуць бяз зьменаў.

Кірыл Чубкаваец быў абвінаваўцам на працэсе супраць былых кандыдатаў на прэзыдэнта Міколы Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса. Чубкавец знаходзіцца ў сьпісе неўязных у краіны Эўразьвязу і ЗША.

10.35 Суд адзіліў хаданіцтва, каб Бяляцкаму зьмянілі меру стрыманьня.

Паседжаньне аднавілася. Судзьдзя зачытала сутнасьць справы. Выступае адвакат.

Лаеўскі кажа, што ў дзеяньнях Бяляцкага няма небясьпекі для грамадзтва.

10.05 Працэс пачаўся. Адвакат заявіў хадайніцтва, каб Бяляцкага прывезьлі ў суд.

Адвакат Зьміцер Лаеўскі выступіў зь шэрагам хадайніцтваў:

- вызваліць Бяляцкага з-за кратаў, перанесьці суд да таго часу, пакуль гэтага не адбудзецца

- запатрабаваць дакумэнты ад арганізацыяў, зь якімі кантактаваў Бяляцкі

- далучыць да справы квітанцыю пра перавод грошай (суд адразу задаволіў)

- далучыць дакумэнты пра набыцьцё Бяляцкім маёмасьці (суд адразу задаволіў)


Лаеўскі зьвярнуў увагу на тое, што суд першай інстанцыі не дасьледаваў шэраг дакумэнтаў, сярод якіх і ліст Мін’юсту Літвы пра тое, што інфармацыя пра банкаўскія рахункі Бяляцкага не адпавядае рэчаіснасьці.

Лаеўскі таксама адзначыў, што некаторыя доказы, выкарыстаныя судом першай інстанцыі, не зьяўяляюцца законнымі.

Каб вырашыць іншыя хадайніцтвы суд накіраваўся ў дарадчы пакой. Абвешчаны кароткі перапынак.

10.00 Людзей запусьцілі ў судовую залю. Бяляцкага за кратамі няма. Амаль поўная заля. Зь вядомых палітыкаў пакуль ніхто не прыйшоў.

9.55 Прадстаўніца суду і ахова заявілі журналістам, што здымкі забароненыя. Фатографаў з прафэсійнымі камэрамі не пусьцілі ў суд. А усім астатнім прапанавалі пакінуць сваю апаратуру ў асобным пакоі.

На працэс прыехалі прадстаўнікі амбасадаў Літвы, Польшчы і Нямеччыны.

9.43 Будынак суду ахоўвае спэцназ міліцыі. Ля суду забараняюць паркаваць машыны.

Журналістам удалося зазірнуць у залю, дзе будзе разглядацца касацыя Бяляцкага. Краты завешаныя жалюзі. Праз жалюзі нельга пабачыць, ці ёсьць хто за кратамі. Журналісты адзначаюць, раней такога не было.

Рэпартаж Радыё Свабода

Мара Палякова: «Суд не адпавядаў нават беларускім законам»

Відэа:

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international