8 жніўня ў Магілёве адбылася акцыя ў абарону правоў незалежнага прафсаюза

2006 2006-08-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэмакратычная грамадзкасьць горада дамаглася дазволу на правядзеньне пікету ў абарону правоў актывістаў Беларускага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасьці (адзінага ў краіне недзяржаўнага прафсаюза) на афіцыйную рэгістрацыю ў горадзе сваёй суполкі. На вызначанай уладамі пляцоўцы каля гарадзкога Цэнтра культуры і адпачынку сабралася больш як 40 чалавек з розных дэмакратычных арганізацыяў, паведамяле www.belngo.info. Паўтары гады група ініцыятараў заснаваньня гэтай суполкі марна спрабуе атрымаць з гарвыканкаму згоду на юрыдычную адрэсу, што ў сваю чаргу ёсьць асноўнай прычынай яе нерэгістрацыі. Некалькі разоў за апошнія месяцы гарвыканкам па фармальных зачэпках адмаўляў і заяўнікам пікету ў дазволе на ягонае правядзеньне. Аднак актывісты не саступілі і дамагліся свайго  8-га жніўня, упершыню пасьля гадавога перапынку, у горадзе адбыўся дазволеная ўладамі пратэстная акцыя.

Удзельнікі пікету прынялі рэзалюцыю, у якой запатрабавалі ад гарвыканкаму неадкладнай рэгістрацыі незалежнай прафсаюзнай суполкі і прызначэньня даты пачатку перамоваў з прадстаўнікамі гэтага прафсаюза аб роўным супрацоўніцтве ў забесьпячэньні грамадзянскіх правоў працоўных і аб сацыяльным партнэрстве.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international