Незалежная сацыялёгія можа трапіць у андэграўнд

2006 2006-08-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё Свабоды падае агляд некаторых публікацыяў недзяржаўнага друку 9 жніўня

"Народная Воля" паведамляе, што "Сацыёлягаў адфільтруюць". Без асаблiвага афiшаваньня ў Палаце прадстаўнiкоў рыхтуюць закон, якi можа канчаткова загнаць у андэграўнд незалежную сацыялёгiю. Праект "Аб апытаньнях грамадзкай думкi" прадугледжвае акрэдытацыю сацыялягiчных службаў праз адмысловую камiсiю. Незалежныя экспэрты выказваюць засьцярогу, што ў вынiку адпаведнай "фiльтрацыi" ў легальным полi застанецца толькi ангажаваная ўладамi сацыялёгiя. Афiцыйны бок сьцвярджае, што ўсё робiцца дзеля рэалiзацыi сьвятога права грамадзянаў на атрыманьне поўнай i дакладнай iнфармацыi. Але ж айчынная рэчаiснасьць часта нагадвае антыўтопiю Оруэла, дзе лёзунгi насамрэч маюць адваротны сэнс.

"Няплатнікаў за кватэру чакае высяленьне". Івацэвіцкая "Газэта для Вас" піша пра перасяленьне інваліда другой групы па зроку Аляксея Адамчука з двухпакаёвай кватэры ў аднапакаёвую "хрушчоўку" - за запазычанасьць за камунальныя паслугі ў суме 646 тысяч рублёў. Дзіўна, што ў Івацэвічах ёсьць і, так бы мовіць, больш злосныя няплатнікі, у якіх доўг перад камунальнымі службамі складае больш за паўтара - два мільёны рублёў. Але чамусьці з трох дзесяткаў няплатнікаў першым выселілі інваліда па зроку, заплаціць за якога хацелі суседзі. Суседзі ж і выказалі меркаваньне, што кватэра інваліда прыглянулася камусьці з Івацэвіцкай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international