Бабруйск: Анатоль Санаценка напісаў скаргу на дзеянні міліцыянтаў

2012 2012-01-11T17:11:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sanacienka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Галоўны рэдактар “Бабруйскага кур’ера” Анатоль Санаценка

Галоўны рэдактар “Бабруйскага кур’ера” Анатоль Санаценка

Галоўны рэдактар газеты “Бабруйскі кур’ер” Анатоль Санаценка напісаў скаргу ў пракуратуру з просьбай патлумачыць яму, з якой мэтай супрацоўнікі міліцыі наведваюць яго і іншых мясцовых журналістаў і грамадскіх актывістаў дома.

-У маю кватэру міліцыянты прыйшлі 29 снежня мінулага года, да іншых людзей раней ці пазней прыходзілі, - распавядае Анатоль Санаценка. Няпрошаных гасцей  было ажно чатыры: два ў форме і два ў цывільным. На жаль, я так і не даведаўся мэты іх візіту, бо мяне не было дома. Але з крыніц, якія не хачу называць, даведаўся, што ў супрацоўнікаў міліцыі ёсць нейкі “чорны спіс” з імёнамі бабруйскіх журналістаў, грамадскіх актывістаў. І гэтыя візіты – фактычна незаконныя прафілактычныя праверкі.

Рэдактар “Бабруйскага кур’ера” напісаў скаргу ў пракуратуру, дзе прасіў патлумачыць яму мэты візітаў міліцыянтаў і правесці праверку наконт гэтых “чорных спісаў”. 11 студзеня яго выклікалі для дачы тлумачэнняў да старэйшага памочніка пракурора Ленінскага раёна Вольгі Івановай.

-Я патлумачыў супрацоўніку пракуратуры, што лічу гэтыя візіты міліцыянтаў фактам маральнага ціску на мяне, - працягвае распавядаць Анатоль Санаценка. – Журналісты, грамадскія актывісты, гэта людзі, якімі ў іншых краінах ганарацца, а ў нас праводзяць праверкі. Наконт верагоднасці існавання “чорных спісаў” Вольга Іванова мне патлумачыла, што на асобаў, якія падлягаюць прафілактычнаму кантролю, павінен складацца адмысловы дакумент. Зараз буду чакаць адказ на сваю скаргу, але верагодна, напішуць, што “факты не падцвердзіліся”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international