У Магілёве брыгада муляроў праявіла працоўную салідарнасць

2012 2012-01-11T11:47:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paulouski_aliaksiej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляскей Паўлоўскі

Аляскей Паўлоўскі

Пасля таго, як стала вядома, што кіраўніцтва будаўнічай арганізацыі “Прамжылбуд” не працягвае працоўны кантракт з муляром Аляксеем Паўлоўскім, уся брыгада ў колькасці 15 чалавек, дзе працаваў Аляксей, падала заявы на скасаванне кантрактаў.

Акрамя гэта, брыгада Спірыдонава ў поўным складзе напісала заявы аб выхадзе з прадзяржаўнага прафсаюза.

Нагадаем, што 4 студзеня адміністрацыя “Прамжылбуда” пісьмова ўведаміла Аляксея Паўлоўскага аб нежаданні працягваць з ім працоўны кантракт. Ад 10 лютага рабочы застаецца без працы. На дадзеным прадпрыемстве Аляксей адпрацаваў год і нараканняў па працы не меў.

“Кантракт са мной не працягнулі таму, што я актыўна займаўся адстойваннем працоўных інтарэсаў, бо з’яўляюся актыўным сябрам незалежнага прафсаюза РЭП. Мне вельмі прыемна, што сваімі паводзінымі я дасягнуў аўтарытэта сярод свайго працоўнага калектыва, які ў поўным складзе адрэагаваў на маё звальненне заявамі на растарэжэнне працоўных кантрактаў. Чакаем, як адрэагуе на гэта наш дырэктар, спадар Балдэнка”, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international