Першы сакратар амбасады Беларусі ў Латвіі аб’яўлены пэрсонай нон грата

2006 2006-08-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 жніўля Дзьмітрыю Краюшкіну аб’явілі, што яму належыць цягам 24 гадзінаў пакінуць тэрыторыю Латвіі, як вынікае з паведамленьняў прэсавай службы латвійскага МЗС, у сувязі з тым, што ён учыніў дзеяньні, не сумяшчальныя са статусам дыплямата, паведаляе Радыё Свабода. І таму замежнапалітычнае ведамства Латвіі ў адпаведнасьці з Венскай канвэнцыяй 1961 году аб дыпляматычных стасунках аб’явіла дыплямата пэрсонай нон грата. Адпаведная нота была ўручаная 2 жніўня Часоваму Паверанаму ў справах Рэспублікі Беларусь Валерыю Доўганю, якога выклікалі ў міністэрства замежных справаў.
Гэты крок стаў працягам дыпляматычнага скандалу між Беларусьсю й Латвіяй, зьвязаны зь ператрусам у кватэры другога сакратара амбасады Латвіі ў Менску, якога беларускія ўлады абвінавацілі ў распаўсюдзе порнапрадукцыі.
2 жніўня міністар замежных спраў Латвіі Артыс Пабрыкс заявіў, што лічыць немагчымай заплянаваную на 9 жніўня сустрэчу з новым беларускім амбасадарам у Рызе Аляксандрам Герасіменкам, пакуль беларускі бок ня дасьць афіцыйных тлумачэньняў наконт інцыдэнту.
У прэсавай службе МЗС Латвіі сёньня Радыё Свабода паведамілі, што тлумачэньні ад беларускіх уладаў дагэтуль не атрыманыя.
Адрозна ад беларускага дыплямата, другі сакратар амбасады Латвіі Рэйма Шмітс сам ад’ехаў з Менску ў Рыгу і цяпер знаходзіцца ў адпачынку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international