На 12 студзеня прызначаны новы суд над Мікалаем Статкевічам

2012 2012-01-03T09:08:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Палітвязню пагражае прызначэнне больш жорсткага турэмнага рэжыму за нібыта рэгулярныя парушэнні турэмнай дысцыпліны, - паведаміла 2 студзеня жонка палітыка Марына Адамовіч са спасылкай на афіцыйны дакумент з калоніі.

Палітвязню пагражае прызначэнне больш жорсткага турэмнага рэжыму за нібыта рэгулярныя парушэнні турэмнай дысцыпліны.

«Мяркую, яго адправяць ў Магілёўскую крытую турму ўжо 13 студзеня, бо якраз на гэты дзень туды прызначаны этап»,

 — кажа Марына Адамовіч.

***

Ціск на Мікалая Статкевіча павялічыўся пасля ягонай адмовы пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Як паведаміла Марына Адамовіч, у снежні Мікалай Статкевіч быў змешчаны ў карцэр за тое, што ў ягоных рэчах знайшлі непазначаныя ў сьпісе насоўкі, а потым вязня пакаралі яшчэ тройчы за тое, што ў карцэры ў яго не аказалася індывідуальнай таблічкі з прозвішчам.

У траўні 2011 года Мікалай Статкевіч быў асуджаны на 6 гадоў узмоцненага рэжыму, атрымаўшы самы вялікі тэрмін за Плошчу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international