Прадстаўнікоў эўрапейскага камітэту не пусьцілі ў Беларусь

2006 2006-07-31T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чатырох прадстаўнікоў Эўрапейскага камітэту па эканамічных і сацыяльных пытаньнях не пусьцілі ў Беларусь. Яны зьбіраліся высьветліць сапраўдны стан прафсаюзнага руху ў Беларусі і становішча недзяржаўных арганізацыяў. Як паведамляе "Радыё Свабода", ім нават папярэдне выдалі візы, але потым анулявалі іх, спаслаўшыся на тое, што візыт ня быў падрыхтаваны ў шчыльнай сувязі зь дзяржаўнымі арганізацыямі.

У МЗС Беларусі заяўляюць, што не адмаўлялі ў выдачы візаў прадстаўнікам Эўрапейскага камітэту па сацыяльных і эканамічных пытаньнях, а толькі прапанавалі перанесьці тэрміны візыту і ўзгадніць іх пазьней. Пра гэта заявіў прэсавы сакратар беларускага МЗС Аляксандар Папоў.

Эўрапейскі камітэт па эканамічных і сацыяльных пытаньнях  незалежная арганізацыя, у яе ўваходзяць больш за 300 прадстаўнікоў краінаў Эўразьвязу, якія займаюць кіроўныя пасады ў прафсаюзах сваіх краінаў. Кандыдатуры сябраў камітэту зацьвярджаюцца ўрадамі сваіх краінаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international