Збор сродкаў для Алеся Бяляцкага: сабрана больш за 600 мільёнаў рублёў

2011 2011-12-29T17:59:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі падчас суду

Алесь Бяляцкі падчас суду

Працягваецца збор сродкаў, якія былі прысуджаныя Алесю Бяляцкаму да выплаты ў якасці “шкоды, нанесенай злачынствам”. Сёння жонка Алеся, Наталля Пінчук, даведалася, што на рахунак паступіла ўжо больш за 600 мільёнаў рублёў (больш за 70 тысяч даляраў).

Сям’я і калегі Алеся Бяляцкага выказваюць вялікую ўдзячнасць усім, хто змог дапамагчы зняволенаму праваабаронцу, а таксама ўсім, хто ў гэтыя цяжкія для яго дні падтрымліваў маральна, дасылаючы лісты і паштоўкі ў турму.

Нагадаем, што сумма, якую, згодна з рашэннем суда, Алесь Бяляцкі павінен выплаціць, складае 757 млн. 526 тыс. 717 рублёў (прыкладна каля 90 тысяч даляраў). Наталля Пінчук адзначае, што калі на рахунак паступіць больш сродкаў, то яны пойдуць на аплату падатку, які жонка праваабаронцы павінна будзе выплаціць (12% ад агульнай сумы).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international