Андрусь Крэчка арыштаваны на 5 сутак (абноўлена)

2011 2011-12-29T17:24:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/krechka_a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота svaboda.org

фота svaboda.org

У 11 гадзін 35 хвілін сябры моладзевага актывіста Андруся Крэчкі атрымалі ад яго смс-паведамленне, што ён затрыманы і яго вязуць у РУУС Савецкага раёну Мінска. Высветлілася, што затрымлівалі маладога чалавека дома – супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, якім адчыніла маці Андруся. Адно з смс-паведамленняў А. Крэчкі ўтрымлівае інфармацыю, што гэта былі супрацоўнікі крымінальнага вышуку.

У РУУС Савецкага раёну моладзевы актывіст дастаўлены да начальніка крымінальнага вышуку (кабінет №15). Апошняя смс утрымлівае інфармацыю: "Начальнік на абедзе. Прапанавалі пачакаць у кабінэце. Мяркуючы па стаўленьні, сапраўды "крымінальнікі". Ня б'юць, добра размаўляюць".

Моладзевага актывіста Андруся Крэчку абвінавачваюць у дробным хуліганстве -- "лаяўся матам". У РУУС Савецкага раёну складзены адпаведны пратакол.

15.50. Стала вядома, што актывіста дастаўляюць у суд Савецкага раёна.

 16.30. Актывіста даставілі ў суд. Працэс будзе праводзіць суддзя Дзмітрый Паўлічэнка.

17.20 Суддзя Дзмітрый Паўлічэнка вынес рашэнне аб арышце моладзевага актывіста Андруся Крэчкі на 5 сутак. Затрыманне Андруся і складанне рапартаў праводзілася супрацоўнікамі міліцыі Станкевічам і Фраловым.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international