Адмовіўся ад дактыласкапіі - плаці штраф

2011 2011-12-28T13:53:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

700 тысяч рублёў штрафу за адмову ад дактыласкапіі атрымаў жыхар горада над Бугам Віталь Казакоў. Ён адмовіўся ад такой працэдуры з рэлігійных перакананняў.

Згодна складзенага пратаколу, было зафіксавана непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Віталь Казакоў расчараваны ў незалежнасці беларускіх судовых працэсаў:

- Суд быў, але здзейснілася беззаконне. Я расчараваны ў нашым судзе. Калі ранней я спадзяваўся на справядлівы вердыкт у адносінах да мяне, то адбылося адваротнае. Магу сказаць у падтрымку суддзі толькі тое, што не яна прымала гэтае рашэнне.

Замест дактыласкапіі брэстаўчанінам быў зданы аналіз ДНК. Аднак гэта супрацоўнікаў праваахоўных органаў не задаволіла. Віталь Казакоў лічыць, што працэдура абавязковай дактыласкапіі з боку дзяржавы неабгрунтаваная.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international