Грамадзяне патрабуюць прыцягнуць да адказнасці Талачынскага сенатара Анюхоўскага

2011 2011-12-20T17:45:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aniuhouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары Талачынскага раёна, якія пражываюць у непасрэднай блізкасці ад Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Талачынскі кансервавы завод”, на днях забілі трывогу. Адходы, якія застаюцца пасля перапрацоўкі бульбы ў крухмальным цэху прадпрыемствы, замест адстойніка былі злітыя проста на зямлю.

Людзі прадказальна выказалі асцярогі, ці не паплыве ўвесь гэты бруд  з вясновай паводкай да іх у двор? У выніку калектыўныя скаргі жыхароў былі накіраваныя ў мясцовую пракуратуру і Інспекцыю па экалогіі.

У сваім адказе начальнік Талачынскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Павел Крывецкі паведаміў, што «факт  незаконного размещения картофельной мезги (отходов производства крахмала) в лесополосе недалеко от картофелехранилища подтвердился». Інспекцыя распачала адміністрацыйны працэс у дачыненні да кіраўніцтва прадпрыемства.

Варта нагадаць, што дырэктарам РУП «Талачынскі кансервавы завод» з'яўляецца член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Анюхоўскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international