viasna on patreon

Сьветлагорскі актывіст зладзіў акцыю салідарнасьці ў Турцыі

2006 2006-07-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сьветлагорская раённая арганізацыя Партыі БНФ паведаміла, што ў ліпеньскі Дзень беларускай салідарнасьці адзін з грамадзянаў Беларусі правёў асабістую акцыю ў Турцыі.
Актывіст маладзёвага руху са Сьветлагорску, знаходзячыся ў гэтыя дні ў горадзе Сідэ, 16 ліпеня запаліў на вуліцы сьвечку салідарнасьці. Сідэ  горад на беразе Сярэдзіземнага мора, знаходзіцца ў іле (адміністрацыйнай тэрыторыі) Анталья, ў 68 км ад г. Анталья. Улетку тут шмат турыстаў, па вечарах вуліцы запоўненыя людзьмі.
"На мне была бел-чырвона-белая стужка. Джынсавай вопраткі не было, бо тут вельмі сьпякотна  даводзіцца насіць лёгкае адзеньне сьветлага колеру. Калі я стаяў са сьвечкаю, гэта прыцягнула ўвагу людзей, запстрыкалі фотаўспышкі. У мяне ёсьць здымкі гэтай акцыі  праз колькі дзён, калі вернуся ў Беларусь, сябры змогуць пабачыць іх"  распавёў маладзёвы актывіст.
Сябры грамадскіх абяднаньняў у Сьветлагорску неаднаразова праводзілі акцыі салідарнасьці на вуліцах свайго гораду; былі і спробы міліцыі разагнаць удзельнікаў акцыі, і дастаўленьне грамадзянаў у пастарунак. Зараз, у летні перыяд, многія зь мясцовых маладых людзей знаходзяцца ў паездках, у тым ліку і за мяжой. Але 16 чысла штомесяц, лічаць яны, у любым месцы планеты беларусы мусяць выказаць салідарнасьць з усімі, хто выступае за свабоду і дэмакратыю на Радзіме.
"А яшчэ у час маёй акцыі паблізу праязджаў аўтамабіль паліцыі. Паліцыянты пабачылі мяне, але ніякай занепакоенасьці не праявілі  яны, відаць, шукалі сапраўдных правапарушальнікаў"  сказаў хлопец.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства