У Віцебску зноў затрыманы і аштрафаваны распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда

2006 2006-07-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскага апазыцыянэра, які распаўсюджвае газэты "Витебский курьер" і "Наша ніва" якраз насупраць летняга амфітэатру, за час "Славянскага базару" затрымлівалі ўжо двойчы.
Першы раз яго затрымалі 7 ліпеня, напярэдадні адкрыцьця фэстывалю, у якім браў удзел Аляксандар Лукашэнка. Тады на Хамайду склалі пратаколы за гандаль у неадпаведным месцы й за супраціў супрацоўнікам міліцыі, хаця распаўсюднік пагадзіўся сесьці ў службовую машыну на першае патрабаваньне. Паводле судовае пастановы, Барыс Хамайда мусіў правесьці двое сутак у ізалятары часовага ўтрыманьня.
9 ліпеня аппазіцыянер выйшаў з ізалятару, а 10 ліпеня яго затрымалі зноў  ужо нібыта за правядзеньне несанкцыянаванага пікету. Міліцыянты гэта патлумачылі тым, што распаўсюднік незалежнае прэсы меў пры сабе бел-чырвона-белую стужку і тры штучныя кветкі  дзьве белыя і адну чырвоную.
У Чыгуначным раённым аддзеле міліцыі Барыс Хамайда правёў чатыры гадзіны, потым яго перавезьлі ў суд. Судзьдзя Чыгуначнага райсуду спадарыня Бардзюкова прысудзіла яму штраф на адну базавую велічыню за распаўсюджваньне друкаванай прадукцыі ў неналежным месцы, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international