Камітэт абароны рэпрэсаваных накіраваў ліст лідэрам краінаў "васьмёркі"

2006 2006-07-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 ліпеня адкрыты ліст перадалі ў амбасады ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Нямеччыны, Італіі, Японіі і Расеі. Ліст да прэмера Канады перададзены праз францускую амбасаду, паведаміла Радыё Свабода.
На двух старонках ліста яго аўтары пералічваюць фактычна ўсе выпадкі рэпрэсіяў з боку ўладаў у дачыненьні да апазыцыйных лідэраў і актывістаў  і заклікаюць кіраўнікаў дзяржаваў падчас саміту "васьмёркі" ў Санкт-Пецярбурзе 1517 ліпеня пераканаць Уладзімера Пуціна спыніць падтрымку афіцыйнага Менску.
Ініцыятарамі звароту выступілі кіраўніца Камітэту абароны рэпрэсаваных "Салідарнасьць" Іна Кулей, жонка арыштаванага лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Аляксандра Казуліна Ірына, а таксама бацькі і родныя арыштаваных у справе ініцыятывы "Партнёрства" Цімафея Дранчука, Міколы Астрэйкі, Аляксандра Шалайкі і Эніры Браніцкай.
Пад адкрытым лістом падпісаліся ня толькі сваякі, родныя і сябры вязьняў, а таксама і грамадзкія актывісты з розных рэгіёнаў Беларусі. Разам каля 70 чалавек.
10 ліпеня ініцыятары правялі прэсавую канфэрэнцыю. Ірына Казуліна, Вера Шалайка і Валер Дранчук распавядалі і пра псіхалагічны ціск, які аказваецца на іхных мужоў і сына. Журналістаў цікавіла, што яны зьбіраюцца рабіць, калі беларуская тэма на саміце не прагучыць.
"Я лічу, што з гэтага моманту кожны кіраўнік дзяржавы, што прысутнічае на саміце, будзе несьці пэрсанальную адказнасьць за тое, што адбываецца цяпер у Беларусі," - сказала Ірына Казуліна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international