Рада Еўропы: Бяляцкі павінен быць вызвалены без усялякіх умоваў

2011 2011-11-24T17:19:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Рада Еўропы асуджае прысуд, вынесены Алесю Бяляцкаму. Пра гэта гаворыцца ў заяве генеральнага сакратара арганізацыі Турб'ерна Ягланда.

«Я рашуча асуджаю суровы прысуд праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, вынесены нібыта за ўхіленне ад выплаты падаткаў, - сказаў Ягланд. - Стаўленне да Бяляцкага – гэта  яскравы прыклад пераследу ўладамі арганізацый грамадзянскай супольнасці, асабліва пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года ».

Ягланд падкрэсліў, што Бяляцкі павінен быць “вызвалены без усялякіх умоваў, як і ўсе іншыя палітзьняволеныя”. Акрамя таго, адзначыў генеральны сакратар Савета Еўропы, не павінна быць перашкод для далейшай дзейнасці Бяляцкага па абароне правоў чалавека ў Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international