viasna on patreon

Бабруйчане патрабуюць свабоду Бяляцкаму і палітвязням

2011 2011-11-24T16:36:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-akcija-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бабруйску ў апошнія часы даволі часта праходзяць стыхійныя міні-акцыі ў падтрымку палітвязняў. У розных раёнах горада, у асноўным на жылых дамах з’яўляюцца партрэты вязняў сумлення. Некалькі дзён таму сябры “Маладых дэмакратаў” у Бабруйску не пабаяліся выйсці на вуліцу з нацыянальным сцягам і партрэтамі Алеся Бяляцкага, Андрэя Саннікава і Яўгена Васьковіча. Цягам наступных дзён невядомыя неабыякавыя жыхары горада напярэдадні суда клеілі партрэты Алеся  Бяляцкага перад пад’ездамі шматпавярховак, кідалі ўлёткі ў паштовыя скрыні. Так, напрыклад, учора вечарам ў раёне Даманскім было расклеена некалькі дзесяткаў партрэтаў праваабаронцы, большая іх частка правісела на дзвярах амаль да абеда.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства