Адтэрміноўка адменена, прафсаюзны актывіст пойдзе ў войска

2011 2011-11-23T10:25:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vojska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыню магілёўскай гарадской арганізацыі незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Паўла Варашылава забіраюць у войска. 25 чысла ён мусіць прыйсці ў ваенкамат для вырашэння апошніх арганізацыйных момантаў, а 29 яго адправяць у войска.

 21-гадовы Павел адзначае, што не быў гатовы да такога павароту падзеяў.

 “Сёння мне патэлефанавалі з ваенкамату і папрасілі, каб я занёс ім некаторыя копіі дакументаў для атрымання ваеннага білета, які мне мусілі выдаць ужо ў студзені. Калі ж я туды прыйшоў, то мне ўручылі маю справу і адправілі на медагляд. Дагэтуль я быў прызнаны нягодным для службы ў войску, бо маю скрыўлення храбта. Гэтым разам медыкі паглядзелі і візуальна наноў ацанілі скрыўлення майго хрыбетніка. Аказалася, што ён скрыўлены на 50 градусаў, а не на 51 як гэта было раней. Гэта азначае, што я цяпер годны для службы ў войску, што і падпісаў галоўны лекар”, - гаворыць Павел Варашылаў.

 Актывіст адзначае, што такое рашэнне магло быць прынята адпаведнымі органамі пасля таго, як ён ачоліў магілёўскую гарадскую арганізацыю незалежнага прафсаюзу, у склад якой уваходзіць больш за 300 чалавек.

 Павел адзначае, што раней яго тройчы выклікалі ў ваенкамат, аднак двойчы ён меў адтэрміноўку, бо вучыўся ва ўніверсітэце, а потым з-за праблемы са скрыўленнем хрыбетніка быў нягодны для праходжання службы ў войску.

Трэба адзначыць, што Павел Варашылаў пасля ўніверсітэцкага размеркавання працаваў на заводзе “Тэхнапрыбор”, дзе дамогся датэрміновага скасавання кантракту. Пасля інспекцыі Дэпартамента працы і сацыяльнай абароны стала вядома, што наймальнік парушыў шэсць пунктаў працоўнай дамовы, у тым ліку не адпраўляў хлопца ў адпачынак больш за год. Хлопец скарыстаўся магчымасцю скасаваць кантракт і пакінуў прадпрыемства. Там ён працаваў майстрам.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international