Арыштаваная ўдзельніца Народнага сходу ў Бабруйску абскарджвае свой арышт

2011 2011-11-16T12:30:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/narodny_shod_ulyotki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, 15 лістапада, удзельніца Народнага сходу ў Бабруйску Галіна Смірнова абскардзіла свой адміністрацыйны арышт у вышэйстаячай інстанцыі. Пра гэта паведаміў магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.

 

“Сёння Галіна пазваніла мне з ізалятара, дзе адбывае адміністрацыйнае пакаранне і кансультавалася, як скласці скаргу, і на якія моманты звярнуць увагу пры яе складанні, - гаворыць Барыс Бухель. - Я ёй усё расказаў, бо быў апошні дзень, калі рашэнне раённага суда можна было абскардзіць у Магілёўскім абласным судзе”.

 

Нагадаем, што Галіна Смірнова была асуджана на пяць сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел ў Народным сходзе. Суддзя Наталля Шэгеда цікавілася, чаму жанчына задаволена ўсміхалася, калі здымала відэа на свой мабільны тэлефон.

 

Акрамя Смірновай у Бабруйску дзесяць сутак адміністрацыйнага арышту за Народны сход атрымаў Віктар Бузінаеў, трое сутак - Канстанцін Локцеў. Яны ўжо выйшлі на волю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international