5 ліпеня калегія Магілёўскага абласнога суду не задаволіла скаргу актывіста Сяргея Нягаціна

2006 2006-07-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня магілёўскай філіі незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Сяргей Нягацін прасіў адмяніць рашэньне адміністратыўнай камісіі Ленінскага раёну Магілёва і адпаведнае рашэньне раённага суду.
Сёлета ў красавіку Нягаціна аштрафавалі за распаўсюд незарэгістраванай друкаванай прадукцыі  перадвыбарчых улётак Аляксандра Мілінкевіча і налепак "Яны хлусяць" з партрэтамі прадстаўнікоў дзяржаўнага тэлебачаньня.

5 ліпеня адмовілі ў скарзе і старшыню Касьцюковіцкай раённай філіі Партыі БНФ Мікалаю Малахаву. У сакавіку ён атрымаў штраф за расклейваньне ўлётак у падтрымку Аляксандра Мілінкевіча на дошках для рэклямы і абяваў. Калегія абласнога суду пакінула ў сіле рашэньне камісіі і вырак раённага суду, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international