На ўдзельнікаў Народнага сходу ў Гомелі склалі па два пратаколы

2011 2011-11-14T14:00:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/narodny_shod_ulyotki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі ў час правядзення другой сесіі Народнага сходу 12 лістапада былі затрыманы 15 чалавек. Частку з іх завезлі ў Чыгуначны РАУС, а іншых — у другі аддзел міліцыі, што на вуліцы Фадзеева. Усіх затрыманых, якія правялі дзве-тры гадзіны ў Чыгуначным РАУС, адпусцілі, прычым не абышлося без міліцэйскіх хітрыкаў. Ведаючы, што затрыманых чакаюць на ганку РАУС сябры і паплечнікі, іх ці выводзілі праз двор на іншую вуліцу, ці вывозілі на край горада. Напрыклад, завезлі ў раён Прудкоўскага рынку журналіста Міколу Бянько, і там адпусцілі. А актывіста «Маладога фронту» Андрэя Цянюту завезлі на міліцэйскім аўто на вуліцу Каменшчыкава, што на ўскраіне Гомеля. Пратаколы на маладых людзей не складалі. Таксама з Чыгуначнага РАУС былі вызвалены каардынатар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Валер Сляпухін, журналіст Анатоль Гатоўчыц, актывіст АГП Уладзімір Няпомняшчых, Юрый Захаранка, праваабаронца Віктар Адзіночанка і іншыя.

На некаторых затрыманых, якія былі дастаўлены ў аддзел міліцыі на вуліцы Фадзеева, склалі адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Прынамсі, такія пратаколы склалі ў адносінах да Зміцера Карашкова і Ксеніі Яраслаўцавай. Адметнасць у тым, што на Зміцера Карашкова і Ксенію Яраслаўцаву ў міліцыі былі складзены па два пратаколы: за ўдзел у Народных сходах 8 кастрычніка і 12 лістапада. Пакуль невядома, калі будзе суд.

Дарэчы, у дзень правядзення Народнага сходу, 12 лістапада, Зміцер Карашкоў адпрацаваў апошні дзень на Гомельскім вагонарамонтным заводзе. Ён быў ініцыятарам збору подпісаў рабочых пад зваротам да адміністрацыі аб павышэнні заробку. Пасля невялікіх хваляванняў на прадпрыемстве актывісту тактоўна прапанавалі звольніцца па ўзгадненню бакоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international