Жыхары Брэста змагаюцца за свае лецішчы

2011 2011-11-14T12:27:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-dachy.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі пяці садоўніцкіх таварыстваў, што месцяцца на ўскрайку Брэста, правялі агульны сход, мэта якога - абраць шляхі барацьбы за захаванне сваіх зямельных участкаў і пабудоў.

Непрыдатная зямля пад лецішчы была раздадзена жыхарам горада ў згаданым раёне яшчэ 40 гадоў таму. За гэты час яны добраўпарадкавалі тэрыторыю, атрымліваюць неблагі ўраджай і, атрымаўшы зямлю ў прыватную ўласнасць, пачалі капітальнае будаўніцтва дамоў, дзе жывуць не толькі падчас летняга сезона.

Але зараз, згодна з новым праектам генеральнага плана развіцця Брэста, тэрыторыю памерам 32 гектары, дзе знаходзяцца больш за 500 лецішчаў, мясцовыя ўлады жадаюць выкарыстаць у прамысловых мэтах і  далучыць да свабоднай эканамічнай зоны “Брэст”. Праўда, як заўважаюць чыноўнікі, адбудзецца гэта ў тым выпадку, калі знойдзецца замежны інвестар. Тады ўладальнікам лецішчаў кампенсуюць выдаткі за страчаную маёмасць, але самі яны ўвогуле не жадаюць, каб іх пазбавілі ўласных зямельных участкаў і пабудоў.

Падчас агульнага сходу гаспадары участкаў абмяркоўвалі магчымасці розных варыянтаў барацьбы, каб адстаяць сваю уласнасць. Пакуль размова ідзе пра збор подпісаў на адрас вышэйстаячых органаў, каб яны прымусілі мясцовыя ўлады адмяніць сваё рашэнне наконт прамысловага выкарыстання гэтых зямель. Акрамя таго, удзельнікі сходу не выключаюць магчымасці накіраваць заяву ў суд, каб юрыдычным шляхам абараніць свае правы.     

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international