Ірына Яскевіч не дазволіла супрацоўнікам міліцыі прыйсці да яе “з афіцыйным візітам”

2011 2011-11-11T15:54:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jaskevich.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Калі афіцыйна, то мусяць даслаць позву,  і я сама прыйду ў пастарунак”, --  сказала спадарыня Яскевіч міліцыянту, які па тэлефоне прапанаваў наведаць актывістку ў яе дома, каб напісаць новы пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне.

Спадарыня Яскевіч – арганізатарка Народнага сходу ў Віцебску. Пасля імпрэзы 8 кастрычніка на яе склалі адміністрацыйны пратакол за правядзенне несанкцыянаванай акцыі. Але Кастрычніцкі райсуд адмовіўся прыняць гэтую справу да разгляду. Суддзя Іна Грабоўская сказала, што не бачыць у прадстаўленых дакументах складу правапарушэння, і адправіла пратакол на дапрацоўку.

Ірына Яскевіч упэўнена, што правапарушэння з яе боку і не было:

“Я напісала свае тлумачэнні да пратаколу, што не згодная з абвінавачаннем, бо праводзілі менавіта сход. А на яго не распаўсюджваецца дзеянне закону аб правядзенні масавых акцый”.

Паводле новай версіі супрацоўнікаў міліцыі, 8 кастрычніка несанкцыянаванай акцыі ўжо не было, быў менавіта сход. Але праводзіўся ён з парушэннямі, і таму арганізатарка спадарыня Яскевіч усё адно мусіць панесці адміністрацыйную адказнасць.

Якія менавіта парушэнні  мелі месца, Ірыне Яскевіч  па тэлефоне тлумачыць адмовіліся. А яна адмовілася  размаўляць с супрацоўнікам міліцыі далей без афіцыйнай позвы ў пастарунак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international