Суд над Віктарам Сырыцам працягнецца 11 лістапада

2011 2011-11-10T19:17:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/syrycya-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах судзяць ужо пятага сябра аргкамітэта Народнага сходу -- сакратара сходу Віктара Сырыцу.  Яго абвінавачваюць у парушэнні Закона “Аб масавых мерапрыемствах” -- арганізацыі масавага мерапрыемства без дазволу ўлады і ўдзеле ў гэтым мерапрыемстве.

Віктар Сырыца не прызнае сваёй віны, паколькі Народны сход праводзіўся згодна з Законам “Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах”.

Разглядае адміністрацыйную справу Віктара Сырыцы той самы суддзя, які судзіў і старшыню Народнага  сходу ў Баранавічах Віктара Мезяка -- Станіслаў Півавар.

Пачатак працэсу надаў аптымізму, паколькі суддзя Півавар – адзіны,  хто азнаёміўся з Законам аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах, а таксама задаволіў хадайніцтва Сырыцы мець сваіх прадстаўнікоў у судзе.

Працэс працягнецца 11 лістапада.  Суддзя Станіслаў Півавар захацеў выслухаць другі бок -- маёра міліцыі Паўла Кульгавіка, які складаў пратакол, і прадстаўніка ідэалагічнага аддзела гарвыканкама.

Праваабаронца Сяргей Гоўша лічыць працэс палітычным.

   -Эканамічная сітуацыя ў краіне імкліва пагаршаецца, таму самым актыўным трэба закрыць ірты, пасяліць страх у грамадстве, - гаворыць праваабаронца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international