Прафсаюзны актывіст патрабуе павышэння зарплаты праз суд

2011 2011-11-10T16:38:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Полацкім гарадскім судзе 10 лістапада адбылося паседжанне з нагоды грашовай кампенсацыі за дадатковую працу па пазове, пададзенай актывістам свабоднага прафсаюза Міколам  Шарахом супраць адміністрацыі ААТ "Шкловалакно".

У цэху, дзе Мікола Шарах працуе памочнікам майстра, падвышана працоўная нагрузка на кожнага работніка. Аператараў вымушаюць абслугоўваць дадатковую колькасць печаў, паколькі работнікаў пастаянна не хапае, а спыніць печы практычны немагчыма. На памочніка майстра, які сочыць за спраўнасцю абсталявання, у такім выпадку таксама ўзрастае працоўная нагрузка, лічыць актывіст. Гэтая дадатковая праца, ад якой па калдагавору працоўныя не маюць права адмовіцца, ім не аплочваецца ў поўнай меры.

Прадстаўнік адміністрацыі прадпрыемства, начальнік юрыдычнага аддзела Васіль Зацірахін на судзе не пагадзіўся з прафсаюзным актывістам. Рашэнне па дадзенай справе адкладзена на наступнае паседжанне, якое павінна адбыцца заўтра.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international