Брэсцкія ўлады паабяцалі вырашыць праблемы веласіпеднага руху… у 2015 годзе

2011 2011-11-04T17:09:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-rovary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля таго, як у гарвыканкам былі перададзены тры тысячы подпісаў жыхароў Брэста з патрабаваннем заняцца вырашэннем транспартных праблемаў (у тым ліку зрабіць спрыяльныя ўмовы для развіцця веласіпеднага руху), мясцовыя улады арганізавалі нараду, на якой разглядаліся прапановы актывістаў кампаніі “За вела-Брэст”. На паседжанне запрасілі як ініцыятараў збору подпісаў, так і прадстаўнікоў упраўленняў архітэктуры і капітальнага будаўніцтва гарвыканкама, супрацоўнікаў камунальных службаў і ДАІ.

 

Прапановы грамадскасці ў гарвыканкаме палічылі слушнымі і паабяцалі, што ў Брэсце створаць так званую “веласіпедную мапу”, паводле якой будзе арганізаваны рух гэтага транспарту ў цэнтры горада і мікрараёнах. У прыватнасці, на дарогах з’явіцца адмысловая разметка для веласіпедыстаў і будзе арганізавана магчымасць веласіпедных парковак у месцах масавага знаходжання людзей.   

 

Вынікі паседжання прыхільнікі гэтага віду транспарту ўспрынялі з асцярожным аптымізмам, адзначыўшы, што наўрад ці гэтая нарада адбылася, калі б  не было актыўнай падтрымкі грамадства. Але засмучвае той факт, што рэалізацыя першага этапа развіцця веласіпеднага руху ў Брэсце запланавана мясцовымі ўладамі толькі ў 2015 годзе.    

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international