viasna on patreon

Яўген Васьковіч – у магілёўскай турме № 4

2011 2011-10-24T18:21:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Па наяўнай інфармацыі, у гэтай турме ўтрымліваюцца асуджаныя, якія пастаянна парушаюць ўнутраны парадак у калоніі або здзейснілі ў ёй якое-небудзь злачынства.

Раней у СМІ праходзіла інфармацыя, што Васьковіча перавядуць ў гродзенскую турму закрытага тыпу. Прыкладна два тыдні таму такі перавод ўсё ж адбыўся, але, як высветлілася, у магілёўскую турму. Маці 20-гадовага Яўгена Васьковіча атрымала афіцыйнае апавяшчэнне аб гэтым са значным спазненнем — 24 кастрычніка. Амаль паўмесяца пра месцазнаходжанне Васьковіча нічога не было вядома.

Як мы ўжо паведамлялі, занепакоеная яго лёсам рэдакцыя «Бобруйского курьера» днямі накіравала афіцыйны запыт на імя кіраўніцтва Дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ з патрабаваннем паведаміць пра месцазнаходжанне свайго калегі, забяспечыць допуск да яго адваката і спыніць ціск на зняволенага журналіста.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства