Барысаў: зборшчыка подпісаў за НС да гэтага часу не пакідаюць у спакоі

2011 2011-10-21T14:09:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/narodny_shod_ulyotki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зборшчык подпісаў за правядзенне Народнага сходу барысаўчанін Мікалай Ільюшонак да гэтага часу чакае суда па арт. 23.32 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання».

Падставай для разбору стаў інцыдэнт, які адбыўся яшчэ 21 верасня. Тады пры зборы подпісаў Мікалая Ільюшонка спынілі супрацоўнікі Барысаўскага РУУС, правялі ў міліцыю, зрабілі дагляд асабістага аўтамабіля, а пазней і агляд яго дома, маючы намер знайсці агітацыйныя матэрыялы Народнага сходу. Назаўтра, 22 верасня, Ільюшонак падаў скаргу ў пракуратуру на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

А 6 кастрычніка дэмактывіста выклікалі ў Барысаўскае РУУС, дзе прад'явілі на подпіс пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 23.32 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання». Тады ж Ільюшонку было абвешчана, што ў 10 раніцы 20 кастрычніка адбудзецца суд. «За два дні да абвешчанай мне даты, 18 кастрычніка, я даведваўся ў судзе, ці адбудзецца пасяджэнне, - распавядае Мікалай. - Мне паведамілі, што пасяджэння не будзе. Чаму, не тлумачаць. Сказалі толькі, што мне вышлюць позву поштай ».

Зараз Мікалай Ільюшонак чакае позву з суду і адказу з пракуратуры на сваю скаргу.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international