У Беларусі пачаў дзейнічаць наваствораны моладзевы рух, які ў Віцебску прэзэнтаваў сябе пад назвай “Бунт”

2006 2006-06-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінулай ноччу ў Віцебску зьявіліся графіці “Бунт”, на даху тэатру імя Якуба Коласа была вывешаная расьцяжка са словам “Бунт”, у горадзе распаўсюджваліся ўлёткі з надпісам “Бунт” і заклікам далучацца да негвалтоўнага супраціву і змаганьня за свабоду Беларусі. Адзін з актывістаў руху 27-гадовы Дзяніс Дзянісаў патлумачыў Радыё Свабодзе, што назва “Бунт” — проста заклік, і ў працэсе дзейнасьці ён можа мяняцца. Паўстаў моладзевы рух пасьля прэзыдэнцкіх выбараў: "Проста было многа людзей новых, зусім не заангажаваных, былі людзі, якія хацелі нешта рабіць неяк па-іншаму, больш актыўна. Мы вырашылі актывізаваць беларускае насельніцтва, сказаць, што выбары былі сфальшаваныя і ня трэба чакаць пяць гадоў, бо ў нас няма легітымнага прэзыдэнта. Трэба падымацца!"
Паводле спадара Дзянісава, акцыі будуць ладзіцца ва ўсёй Беларусі — ня толькі ў буйных гарадах, але і ў вёсках. Ён адзначыў, што актывісты “Бунту” ў значнай ступені пазітыўна ставяцца да грамадзянскай кампаніі “За свабоду”, але нейтральна — да палітычнай.
Паводле Дзяніса Дзянісава, наваствораны рух аб’яднаў сяброў былога моладзевага руху “Зубр”, які пасьля выбараў, у траўні, заявіў, што перапыняе дзейнасьць пад сваім брэндам, а таксама “Маладога фронту” і маладых актывістаў-дэмакратаў. Але да яго далучылася значная колькасьць новых людзей.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international