Жодзінцам прыйшоў адказ з нагоды парушэння правоў Дашкевіча

2011 2011-10-13T18:45:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dashkievich-lobau-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cуд па крымінальнай справе маладафронтаўцаў Дашкевіча і Лобава

Cуд па крымінальнай справе маладафронтаўцаў Дашкевіча і Лобава

У Жодзіне не менш за дзесяць чалавек адгукнуліся на заклік журналіста Анджэя Пачобута напісаць скаргу ў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС аб парушэнні правоў зняволенага лідэра «Маладога Фронту» Зміцера Дашкевіча. Першы адказ ужо атрыманы.
Першы намеснік начальніка ДВП С. І. Працэнка паведамляе: «Ваш зварот, які паступіў 2011/10/03 (заўважым, адказ прыйшоў на працягу дзесяці дзён) у Дэпартамент выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь у інтарэсах асуджанага Дашкевіча Д.У., пакінуты без разгляду па сутнасці справы ».
Далей тлумачыцца, што звярнуцца з скаргай на дрэннае ўтрыманне ў калоніі можа альбо асабіста Дашкевіч (указана - ад яго такіх скаргаў не паступала), альбо адпраўнік ліста асабіста. Рэзюмэ ад С.І. Працэнкі такое: «... калі асуджаны Дашкевіч Д.У. лічыць, што яго правы парушаныя, ён можа звярнуцца ва ўстаноўленым парадку ў кампетэнтныя органы. Пры нязгодзе з рашэннем, прынятым па звароту, Вы маеце права яго абскардзіць ва ўстаноўленым заканадаўчым парадку ».
У гэтай сітуацыі абнадзейвае толькі адно: у самым лісце ўказана імя і адрас адпраўніка, акрамя таго, яно падпісана шарыкавай ручкай. Гэта значыць, усё ж адказы пасылаюцца не «пад капірку».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international