У Міёрскім райсудзе распачаўся працэс над журналістам Кастусём Шыталем

2011 2011-10-10T19:22:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shytal.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кастусь Шыталь

Кастусь Шыталь

Яго  вінавацяць у дробным хуліганстве – нецэнзурнай лаянцы. З абвінавачаннем хлопец катэгарычна не згодны: ён запатрабаваў на суд супрацоўнікаў Шаркоўшчынскай ДАІ, якія сцвярджалі, што ён абражаў іх і не хацеў паказваць дакументаў.

Супрацоўнікі ДАІ, якіх журналіст  нібыта абразіў, на суд не запрашалі – Кастусь Шыталь мусіў заявіць хадайніцтва, каб яны далі паказанні ў судзе. Суддзя Вадзім Драбышэўскі задаволіў гэтае хадайніцтва і прызначыў судовае разьбіральніцтва на наступны панядзелак,  17 кастрычніка.

Кастусь Шыталь не прызнае сябе вінаватым, ён лічыць, што абвінавачанне прыдумалі выключна для таго, каб затрымаць яго  напярэдадні Народнага сходу – журналіст мусіў асвятляць гэтую падзею ў Дзісьне на рэгіянальным незалежным сайце westki.info .

Але, як мы ўжо паведамлялі, увечары 7 кастрычніка, калі хлопец ехаў у бок Міёраў “аўтаспынам”,  яго затрымалі ў дарозе: супрацоўнікі ДАІ спынілі прыватную машыну, змусілі Кастуся выйсці, заявіўшы, што ен падобны да злодзея, які скраў нейкія рэчы з чужога легкавіка.

Яго нават былі павезлі ў Шаркоўшчыну нібыта на апазнанне  да гаспадара скрадзеных  рэчаў. Аднак потым  перадумалі ды павезлі Кастуся ў Міёры, дзе ў пастарунку быў складзены пратакол пра дробнае хуліганства.

Больш за двое сутак Кастусю Шыталю давялося правесці ў ізалятары часовага ўтрымання ў будынку Міёрскага РАУС.  Хлопец з’яўляецца актывістам па стварэнні партыі БХД, і ягоныя аднадумцы з Міёраў штодня прывозілі яму перадачы, аднак цёплыя рэчы адміністрацыя ІЧУ не прымала.  Усе, хто ведае Кастуся асабіста, абураныя абвінавачаннем: ён шчыры вернік, і ніхто ніколі ад яго не чуў дрэннага слова.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international