viasna on patreon

Жлобінскаму актывісту Эдуарду Зялянкову прадяўленае абвінавачваньне паводле Крымінальнага кодэксу

2006 2006-06-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Жлобіне (Гомельская вобласьць) Э. Зялянкову, які быў затрыманы за графіці, прадяўленае абвінавачваньне паводле Крымінальнага кодэксу. Надпісы "За свабоду!", "За Мілінкевіча!", "Малады фронт" могуць стаць прычынай штрафу, арышту да 6 месяцаў ці зьняволеньня да 2-х гадоў.Эдуард абвінавачаны ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванага грамадзкага абяднаньня "Малады фронт". У той жа час адмоўлена ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па сапсаваньню маёмасьці, паколькі 12 чэрвеня хлопец сплаціў 450000 руб. - суму, на якую мясцовае жыльлёва-камунальнае прадпрыемства ацаніла шкоду ад графіці. Вядзеньне справы па трэцім артыкуле - хуліганства - зачыненае за адсутнасьцю складу злачынства.

"Пасьля прад'яўленьня абвінавачваньня сьледчы аддзела ўнутраных справаў Цэнтральнага раёну г. Гомеля Андрэй Бандзюк узяў у мяне падпіску аб нявыезьдзе. Суд адбудзецца цягам месяцу,"  паведаміў Э. Зялянкоў карэспандэнту belngo.info.

Як паведамляў інтэрнэт-партал раней, падчас пяпярэдняга допыту 22-гадовы навучэнец мясцовага мэталюргічнага тэхнікуму прызнаў, што напісаў графіці. Аднак патлумачыў, што рабіў гэта не з хуліганскіх намераў, а для інфармаваньня людзей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства