БАЖ паведаміў пра новы факт забароны на атрыманьне інфармацыі незалежнаму журналісту

2006 2006-06-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 чэрвеня карэспандэнту недзяржаўнай газеты "Вечерний Гомель" Таццяне Якіменцы не дазволілі прысутнічаць на кірмашы вакансій для моладзі і студэнтаў на час летніх вакацый, якую ладзіў Гомельскі рэгіянальны цэнтр занятасці насельніцтва. Інфармацыя пра кірмаш была шырока распаўсюджана ў мясцовых СМІ.

Таццяна Якіменка ўвайшла ў кабінет, дзе ладзілася сустрэча з моладдзю, назвала сябе і папрасіла дазволу прысутнічаць. Аднак журналістку накіравалі да дырэктара гарадскога цэнтру занятасці па дазвол. Дырэктар быў заняты, і яго сакратарка па тэлефоне кансультавалася з кімсьці наконт магчымасці прысутнасці журналісткі на мерапрыемстве (сакратар адмовілася паведаміць, каму яна тэлефанавала). "Невядомы" заявіў, што "не можа ўзяць на сябе адказнасці ў гэтым пытанні".
"Я думаю, што нічога сакрэтнага там не было, проста прапанаваць моладзі не было чаго, а мерапрыемства ладзілася "для галачкі", каб потым здаць справаздачу", - лічыць карэспандэнт "Вечернего Гомеля" Таццяна Якіменка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international