Суд Цэнтральнага раёну Гомелю вынес папярэджаньне студэнту Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту Зьміцеру Жалезьнічэнку

2006 2006-06-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 чэрвеня судзьдзя Цэнтральнага суду Гомелю Марына Дамненка вынесла папярэджаньне студэнту дзяржунівэрсытэту імя Францішка Скарыны Зьмітру Жалезьнічэнку за карыстаньне нацыянальным гістарычным сьцягам, паведаміла Радыё Свабода.

16 траўня на Цэнтральным стадыёне, дзе праходзіла таварыская сустрэча моладзёвых зборных Беларусі і Расеі. Студэнт першага курсу факультэту прыкладной матэматыкі Зьміцер Жалезьнічэнка, які з бел-чырвона-белым сьцягам прыйшоў падтрымаць беларускіх гульцоў, здолеў паглядзець толькі першы тайм. Калі ў перапынку юнак, накінуўшы на плечы сьцяг, выйшаў за трыбуны, яго адразу ж затрымалі амапаўцы і перадалі супрацоўнікам Цэнтральнага райаддзелу міліцыі, дзе на хлопца склалі пратакол паводле ч.2 арт.167 КаАП "Незаконнае выкарыстаньне незарэгістраванай сымболікі". Далей студэнтам займаўся участковы інспэктар Алег Шукель, які стаў частым госьцем згаданай навучальнай установы.

Сёньня Зьміцер Жалезьнічэнка быў выкліканы ў суд Цэнтральнага раёну Гомелю, дзе судзьдзя Марына Дамненка разглядала справу літаральна 5 хвілінаў. Насуперак найгоршым чаканьням Зьмітра, быў абвешчаны даволі мяккі прысуд  папярэджаньне, якое, зрэшты, можа мець сурёзныя наступствы, калі паўторыцца нешта падобнае.

Досьвед паказвае, што падтрымліваць беларускіх спартоўцаў нацыянальнай сымболікай без наступстваў можна толькі за межамі Беларусі. У часе нядаўняга хакейнага чэмпіянату сьвету ў Латвіі колькасьць афіцыйных і бел-чырвона-белых сьцягоў на трыбунах была прыкладна аднолькавая. Некалькі гадоў таму такую ж карціну можна было ўбачыць на аналягічным першынстве ў Фінляндыі.

У паўфінале Кубку Дэвіса ў ЗША, калі сустракаліся тэнісісты Злучаных Штатаў і Беларусі, трыбуны былі расквечаныя выключна нацыянальнай сымболікай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international