Беларуская ўлада адмаўляецца ўшаноўваць памяць Народнага пісьменьніка Васіля Быкава

2006 2006-06-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенскія гарадзкія ўлады стварылі сёлета камісію, каб вывучыць магчымасьці ператварыць грамадзкі музэй Васіля Быкава ў дзяржаўны і забясьпечыць яго фінансава. Стваральнік музэю вэтэран вайны Мікалай Мельнікаў днямі атрымаў ліст з гарвыканкаму за подпісам намесьніка старшыні Валянціна Лявонава з прапановай перадаць сабраныя матэрыялы ў гістарычна-археалягічны музэй. Вэтэрана такое вырашэньне пытаньня не задавальняе. Дырэктарка музэю Алена Гайко была ў складзе камісіі, якая наведала грамадзкі музэй, Радыё Свабода яна сказала, што сабраная вэтэранамі экспазыцыя зрабіла неблагое ўражаньне: "Я, калі працавала ў гэтай камісіі, то мы, музэйнікі, разглядалі ўсе экспанаты, якія ёсьць ў Мельнікава... Мы ведаем, што ўдава Быкава гатова перадаць і іншыя экспанаты  тады, калі ўжо будзе рэальна ісьці праца для стварэньня асобнага музэю Быкава. І тую частку экспанатаў, якія адносяцца да Быкава, мы таксама гатовы аддаць у асобны музэй Быкава. У прынцыпе гэта нармальная зьява. Мы павінны цьвяроза ставіцца, не трымацца за гэта. Калі яны рэальна вырашаць наконт музэю, няхай гэтак будзе".

Былому дацэнту Гарадзенскага ўнівэрсітэту Мікалаю Аляксандравічу Мельнікаву 82 гады, ён мае кволае здароўе: яму цяжка хадзіць, размаўляе ён вельмі ціха, але не пакідае думкі зьвярнуць увагу ўладаў на свой музэй. Мікалай Мельнікаў запісаўся на прыём да намесьніцы старшыні аблвыканкаму Марыі Біруковай, якая калісьці студэнткай здавала яму іспыты. Цяпер яна галоўны ідэалагічны начальнік у вобласьці. Кажуць, што адкрыцьцё музэю пісьменьніка рэальна залежаць ад яе рашэньня.

Пасьля сьмерці Васіля Быкава, які пражыў ў Горадні каля чвэрці стагодзьдзя, жыхары гораду зьвярнуліся да ўладаў з прапановамі назваць вуліцу імем пісьменьніка, паставіць яму помнік, адкрыць музэй. Улады абмежаваліся рашэньнем устанавіць мэмарыяльную шыльду на доме, дзе ён жыў, але ня выканалі ўласнага рашэньня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international