Гродзенскі абласны суд пакінуў у сіле прыгавор журналісту Андрэю Пачобуту

2011 2011-09-20T11:03:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

20 верасня Гродзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу мясцовага журналіста Андрэя Пачобута на прыгавор Ленінскага суда горада.

5 ліпеня суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў карэспандэнта польскай "Газеты выборчей" вінаватым на падставе часткі 1 артыкула 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) Крымінальнага кодэкса за шэраг артыкулаў з крытыкай дзейснай улады. Пачобута прыгаварылі да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады. Судовы працэс быў закрытым.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства