Заява Грамадскай арганізацыі "Беларуская асацыяцыя журналістаў" у сувязі з узмацненнем рэпрэсій у дачыненні незалежных СМІ і журналістаў

2003 2003-05-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі на мяжу закрыцця пастаўленыя пяць недзяржаўных выданняў - "Белорусская деловая газета", "БДГ. Для служебного пользования", "Народная воля", "Вечерний Столин", "Навінкі". Рэдакцыям гэтых выданняў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь вынесла афіцыйныя папярэджанні, якія могуць стаць падставай для закрыцця газет.
За тры дні (20-22 траўня) міністр інфармацыі Міхаіл Падгайны падпісаў пяць папярэджанняў за парушэнне патрабаванняў артыкула 5 закона "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі", што больш, чым за ўвесь мінулы год. Згодна з беларускім заканадаўствам, пасля вынясення двух папярэджанняў па арт. 5 Закона аб друку напрацягу года выданне можа быць закрытае ў судовым парадку.
У шэрагу выпадкаў ініцыятарам вынясення папярэджанняў незалежным выданням была Пракуратура Рэспублікі Беларусь. Менавіта ў пракуратуры адбыліся і "прафілактычныя размовы" з галоўным рэдактарам "Навінак" Паўлюком Канавальчыкам, намеснікам галоўнага рэдактара "Народнай волі" Аляксандрам Сілічам, журналісткай газеты Марынай Коктыш, якіх змусілі даць пісьмовыя тлумачэнні. Акрамя гэтага, органы пракуратуры ўзбудзілі крымінальную справу супраць выдаўца рэгіянальных газет "Вечерний Столин" и "Провинциалка" Аляксандра Ігнацюка па арт. 369 КК "Знявага прадстаўніка ўлады". Пракуратура занялася вышукваннем недахопаў у працы недзяржаўных газет, хаця сама так і не дамаглася прагрэсу ў пошуках зніклых, у тым ліку нашага калегі, сябра БАЖ Дзмітрыя Завадскага.
Прыведзеныя факты сведчаць, што пракуратура і Міністэрства інфармацыі ператварыліся ў органы цэнзуры. Гэта з'яўляецца прамым парушэннем Асноўнага Закона і міжнародных абавязальніцтваў Рэспублікі Беларусь.
Грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя журналістаў":
- выступае супраць грубых парушэнняў свабоды слова ў Беларусі;

- патрабуе ад Міністэрства інфармацыі і пракуратуры спыніць ажыццяўленне ўскоснай цэнзуры, якая вядзе да знішчэння незалежнай прэсы;

- звяртаецца да беларускай грамадскасці і міжнародных арганізацый з заклікам выказаць салідарнасць і аказаць падтрымку дэмакратычным журналістам і выданням Беларусі.
Прынята на праўленні ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" 27 траўня 2003 года

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international