Мэр польскага Беластоку адмовіўся паехаць у суседнюю Горадню, дзе ў гэтыя выходныя адбудзецца Фэстываль нацыянальных культур, арганізаваны беларускімі ўладамі

2006 2006-06-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле прэсавага прадстаўніка мэра Беластоку Рышарда Тура Томаша Цьвікоўскага, калі браць пад увагу пазыцыю польскага ўраду што да сытуацыі ў Беларусі, дык "удзел мэра ў гэтым мерапрыемстве быў бы адыходам ад польскай замежнай палітыкі", таму кіраўнік гораду адмовіўся ехаць у Горадню.

Падобныя паездкі крытыкуе дарадца прэм'ер-мінсітра Польшчы ў справах палякаў за мяжой Міхал Дворчык, паводле якога беларускія ўлады выкарыстоўваюць іх у прапагандысцкіх мэтах: "Любы ўдзел прадстаўнікоў польскай адміністрацыі  цэнтральнай ці мясцовай  у імпрэзах, якія ладзіць рэжым Лукашэнкі, гэта вельмі дрэнна. І я ацэньваю гэта нэгатыўна. Справа ў тым, што такія крокі легітымізуюць рэжым, і лічу, што іх трэба ацэньваць крытычна".

Не апошняе значэньне мае і тое, што польскую культуру ў Горадні будзе прадстаўляць Саюз палякаў з кіраўніцтвам, якога Польшча не прызнае, а законныя, паводле польскага боку, кіраўнікі гэтай арганізацыі на чале з Анжалікай Борыс уціскаюцца ўладамі і на фэст нават не запрошаныя.

Адметна, што летась Рышарда Тура, які ехаў у Горадню на афіцыйнае запрашэньне гарадзенскіх уладаў, беларускія памежнікі не пусьцілі ў Беларусь хутчэй за ўсё таму, што ён накіроўваўся ў суседнюю краіну разам з дэлегацыяй палякаў-дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту, якіх праз мяжу таксама не прапусьцілі, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international