Апазіцыя: Дыялогу з уладамі не будзе без вызвалення палітвязняў

2011 2011-08-31T07:40:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Без вызвалення палітвязняў перамовы з уладай немагчымыя — такое адзінае меркаванне лідэраў апазіцыйных партый і рухаў.

На сустрэчы 30 жніўня ў Мінску яны абмеркавалі фармат магчымага дыялогу з уладамі. Сённяшняя сустрэча была ініцыяваная Аб'яднанай грамадзянскай партыяй (АГП) пасля заяў, зробленых напярэдадні Аляксандрам Лукашэнкам. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі шасці партый і рухаў.
 
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька ў інтэрв'ю БелаПАН заявіў, што апазіцыя гатовая да перамоваў з уладай на аснове "жорсткага парадку дня і фіксаванага па часе выканання дасягнутых дамоўленасцей".
 
Сярод пытанняў, якія ў ліку асноўных павінны быць вынесены на абмеркаванне, лідары апазіцыі назвалі выбарчае заканадаўства і выхад Беларусі з крызісу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства