Журналістку Радыё Рацыя выклікаюць у падатковую інспекцыю

2011 2011-08-29T11:07:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Журналістку Радыё Рацыя Гражыну Шалкевіч выклікаюць на размову ў падатковую інспекцыю. Адпаведнае паведамленне прыйшло з Інспекцыі па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ленінскім раёне Гродна.

Па словах журналісткі, яна павінна з’явіцца ў падатковую ў аўторак, 30-га жніўня, з 9-ай да 17-ай гадзіны:

- Я павінна з'явіцца ў падатковую, каб даць тлумачэнні па пытанні «осуществления налогового контроля». Не ведаю канкрэтна, пра што мяне там будуць пытаць, але падазраю, што гэта будзе звязана з той справай, калі я была затрыманая падчас акцыі пратэсту 3 ліпеня. Тады я была асуджаная гродзенскім судом да штрафа ў памеры звыш 1 мільёна рублёў. Я дапушчаю такі варыянт, што яны будуць пытацца, дзе я ўзяла грошы на аплату штрафа.

Гражына Шалкевіч адзначае, што ўжо былі выпадкі, калі падатковая цікавілася ў актывістаў, скуль яны бяруць сродкі на аплату штрафаў.

Таксама быў выпадак, калі падаткавікоў зацікавілі штампы ў пашпарце аднаго з гродзенскіх актывістаў. У прыватнасці, яму задалі пытанні: “Навошта вы ездзіце ў Польшчу?” і “Скуль бярэце сродкі на тое, каб ездзіць і нешта набываць?”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства