Валер Леванеўскі даслаў Аляксандру Казуліну правілы турэмнага распарадку

2006 2006-05-31T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валер Леванеўскі лічыць, што адміністрацыя сьледчых ізалятараў і турмаў Беларусі наўмысна абмяжоўвае доступ да гэтых правілаў, каб было лягчэй уціскаць вязьняў.
Былы палітвязень, які 15 траўня выйшаў на свабоду, даслаў правілы Аляксандру Казуліну заказной поштай. "Калі правілы да Казуліна ня трапяць, будзе магчымасьць абскардзіць дзеяньні адміністрацыі Жодзінскай турмы",  патлумачыў Валер Леванеўскі Радыё Свабодзе.

Нагадаем, днямі Валер Леванеўскі, Міхаіл Марыніч і Аляксандар Васільеў абвясьцілі пра стварэньне аргкамітэту грамадзкай ініцыятывы дапамогі палітвязьням і ўсім несправядліва асуджаным. Былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін знаходзіцца пад вартай з 25 сакавіка паводле, як ён лічыць, палітычных прычынаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international