Акцыя салідарнасьці на плошчы Якуба Коласа прайшла без затрыманьняў

2011 2011-08-17T08:27:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сямёра моладзевых актывістаў разгарнулі плякат «Свабоду палітвязьням!» у Менску ў падземным пераходзе каля Беларускай дзяржаўнай філярмоніі на плошчы Якуба Коласа.

Акцыя пачалася а 17-й гадзіне. Некаторыя ўдзельнікі трымалі партрэты арыштаванага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, асуджаных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава і Мікалая Статкевіча, фігуранта крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня Андрэя Пратасені і зьняволенага прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча, перадае БелаПАН.

Празь некалькі хвілін да маладых людзей падышоў міліцыянт і папрасіў іх разысьціся. У аднаго з актывістаў ён праверыў дакумэнты. Пасьля размовы зь міліцыянтам маладыя людзі разышліся. Акцыя доўжылася каля пяці хвілін, нікога з удзельнікаў не затрымалі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства