26 траўня на сэсіі Бабруйскага гарсавету атрыманая згода на звальненьне з пасады дырэктара Ленінскага раённага жылкамунгасу дэпутата Вячаслава Сьвізунова — актывіста апазіцыйнага руху

2006 2006-05-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сэсія гарсавету праходзіла без спадара Сьвізунова, які напярэдадні быў шпіталізаваны з інсультам.

Незалежны дэпутат гарсавету Алесь Чыгір сьцьвярджае, што Вячаслава Сьвізунова ягоны начальнік Сяргей Нікіцін зьвінаваціў у невыкананьні загадаў, сваволі, незьяўленьні на нарады. Спадар Чыгір спрабаваў пераканаць дэпутатаў, што неабходна адкласьці разгляд пытаньня з прычыны адсутнасьці на сэсіі Вячаслава Сьвізунова, — але марна. Дэпутаты не пагадзіліся і аднагалосна прынялі бок генэральнага дырэктара гарадзкой жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.

У тэлефоннай гаворцы Вячаслаў Сьвізуноў, камэнтуючы рашэньне сваіх калегаў, зазначыў, што гэтак сыстэма выштурхоўвае іншароднае цела, якім зьяўляецца ён. "Я ведаю свае правы і буду за іх змагацца", — сказаў спадар Сьвізуноў Радыё Свабодзе.

Вячаслаў Свізуноў, былы старшыня гарадзкіх суполак Партыі БНФ, БГК, БАЖ, выдавец і рэдактар незалежнай газэты “Крынічка Бабруйская” быў прызначаны дырэктарам жылкамунгасу Ленінскага раёну Бабруйска ў сакавіку 2005 году. У лістападзе 2005 году спадар Сьвізуноў са згоды дэпутатаў Бабруйскага гарсавету быў адхілены ад дырэктарства. У студзені 2006 году гарадзкі суд прызнаў звальненьне незаконным і сваёй пастановай аднавіў яго на пасадзе дырэктара.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international