На варшаўскім пляцы Пілсудзкага ў Польшчы па-беларуску будзе гучаць малітва за свабоду і за зьняволеныя народы

2006 2006-05-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI прыляцеў у Варшаву 25 траўня. Сустрэчай з каталіцкімі сьвятармі Польшчы, Украіны, Расеі, Беларусі, кіраўніцтвам Польшчы ён пачаў чатырохдзённую пілігрымку на радзіму свайго папярэданіка Яна Паўла ІІ. Сёньня на варшаўскім пляцы Пілсудзкага ў часе імшы, якую адслужыць папа, будзе прачытаная малітва па-беларуску. Прычым зробіць гэта былы палітвязень менскай турмы на вуліцы Акрэсьціна.

Як паведамляе "Радыё Свабода", учора на Пляцы Пілсудзкага ўвесь дзень ішла падрытоўка да імшы  плянуецца, што ў ёй возьмуць удзел каля двух мільёнаў вернікаў. Рыхтуецца да імшы і беларускі студэнт з Варшавы Зьміцер Гурневіч  менавіта ён прачытае з папскага алтара малітву па-беларуску. Яе пачуюць мільёны людзей ва ўсім сьвеце. Як атрымалася, што менавіта Зьмітру выпаў гонар зрабіць гэта?

"Да мяне пазваніў біскуп менска-магілёўскай архідыяцэзіі і запытаўця, ці ня мог бы я гэта зрабіць. Гэта, я думаю, чыста тэхнічны момант  я жыву ў Варшаве і мне лягчэй гэта зрабіць. Але з другога боку, можа гэта і не выпадкова. Па-першае, я каталік, а па-другое, малітва, якую я буду чытаць, гэта малітва за свабоду і за зьняволеныя народы. Магчыма, там ведалі, што я сядзеў 10 дзён на Акрэсьціна за ўдзел ў акцыях пасьля выбараў у Менску. Можа гэта таксама мела значэньне", -- паведаміў Зміцер Гурневіч.

Зьміцер лічыць вялікім гонарам тое, што малітву па-беларуску ўпершыню ў часе такой вялікай падзеі прачытае менавіта ён: "Я вельмі ўзрушаны. Беларуская мова, гэта адна з усяго трох моваў, на якіх будзе набажэнства весьціся  яшчэ па-польску і па-ангельску. Я быў на рэпэтыцыі  сэрца моцна бецца, я хвалююся, каб добра прачытаць, але з другога боку тое, што беларусы змогуць пачуць малітву па-беларуску, дадае шмат сілаў. Вельмі цешуся. Яшчэ і малітва па зьместу блізкая да таго, што адбываецца цяпер у Беларусі. Тое, што беларуская мова будзе адной з трох моваў імшы заўтра  шмат аб чым сьведчыць".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international